?

Log in

No account? Create an account
рукавіцы і снежка

Снж 2017

S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Папярэднія 10

15 Снж 2017

рукавіцы і снежка

* * *

А вы заўважалі, што ў снежні час ляціць асабліва хутка? 

Якім бы змрочным, шэрым, бясснежным ён не быў, але, у адрозненне ад лістапада, што цягнецца, здаецца, бясконца, снежань праносіцца з касмічнай хуткасцю.  Асабліва другая яго палова, калі паўсюдна ўжо елкі, карпаратывы, і ўзмацняецца масавая істэрыя ў крамах і на рынках.

Апошняе я заўважыла яшчэ пару тыдняў таму.  Выбраліся неяк на рынак — а там нарооооду! І ўсе нейкія такія нервовыя, штурхаюцца, мітусяцца. А што будзе далей, калі пачнуцца маштабныя закупкі да святаў? А гандаль, між іншым, толькі падаграе гэты псіхоз. Акцыі кшталту "2 тавары па кошце 1-го" — гэтаму сведчанне. 

Ну, але ладна, я некуды збочыла ад тэмы. А  хацела ж пра тое, што снежань, на самай справе, самы кароткі месяц у годзе :) 


16 Крс 2017

З Вялікаднем!

Святочнае надвор'е падкінула нам сюрпрыз. У сацсетках фоткі з сённяшнім снегам сустракаюцца, напэўна, часцей, чым з яйкамі і булкамі.



Зноў прагназуюць начныя мінусы. Шкада ўсё тое, што ўжо расквітнела і распусцілася. Яно і так беднае гэтай халоднай вясной. Увогуле з надвор'ем нешта нейкае адбываецца. Гэта нармальна, калі цягам адных сутак чакаецца снег, дождж і навальніца?



Настрой нейкі зусім не святочны. Але разам з тым у Вялікдзень хочацца спадзявацца, што цяпло ўсё ж пераможа холад, святло - цемру, а ўсе непрыемнасці сыйдуць разам з гэтым недарэчным снегам.  Са святам!

12 Чэр 2016

язмін

Я проста пакіну гэта тут


Дванаццатае чэрвеня. Часткова воблачна і часам снег. 
Цэтлікі:

26 Тра 2016

* * *

Напэўна, я нічога не разумею ў вадаправодах. Я заўсёды думала, што гарачую ваду на два тыдні адключаюць для рамонта і прафілактыкі камунікацый, і ўсё такое. Але тут узнікла пытанне: што рабілі камунальнікі гэтыя два тыдні, калі ў першыя ж гадзіны пасля таго, як "далі" гарачую ваду, недзе прарвала трубу, і яе зноў адключылі?
Цэтлікі:

01 Тра 2016

* * *

Усіх, хто сягоння святкуе - з Вялікаднем! Хрыстос уваскрос!



P.S. Усіх, хто адзначае Першамай - таксама са святам! :)

21 Крс 2016

Ёсць пытанне

... да вышывальшчыц (ну і вышывальшчыкаў, калі такія раптам водзяцца ў ліку маіх фрэндаў)

Падарылі мне тут набор для вышывання (да гэтага ніколі не вышывала з набору). Вытворца - "Залатое руно". Канва "Аіда" №16, ніткі "мадэйра". Вось гляджу я на гэтыя ніткі, і ствараецца такое ўражанне, што іх надта мала (асабліва некаторых колераў). Хоць канва і дробненькая, і напісана "вышываць у 2 ніткі", але баюся, што можа не хапіць.

Хто меў вопыт вышывання набораў, скажыце, ці здараецца так, што пакладзеных нітак не хапае? Ці варта іх моцна ашчаджаць?

Бо, як не хопіць, у нас знайсці  тую "мадэйру" будзе праблематычна. А калі замяняць недастачу "гамай" ці кіраўскімі ніткамі (у нас толькі такія і прадаюцца), дык адрозненне, напэўна, будзе заўважным на вышыўцы?

Што параіце?

P.S. А набор, каму цікава, называецца "Дачная жизнь кота Василия" :)

20 Крс 2016

Да чаго дайшоў прагрэс, нават Гугл у курсе :)



Пабагацела яшчэ на адзін год :)

27 Сак 2016

З Вялікаднем!


* * *
Каб на вашым полі зарадзіла
Жыта, пшаніца, чычаніца,
І ў дадатак усякае збожжа,
Каб хазяіну жыць было можна.
Каб з хазяечкай весяліліся,
Між сабою не сварыліся,
На сваіх дзетак любаваліся,
Валачобнікаў дажыдаліся. 

20 Сак 2016

Раўнадзенства

Вось і чарговы раз дзень параўняўся з ноччу. У адрозненне ад раўнадзенства восеньскага, гэтая падзея выклікае нашмат больш пазітыву. Світае ўжо даволі рана, а таму і ўставаць лягчэй. Няхай сабе зіма зноў вырашыла нагадаць аб сабе холадам і снегам. Сонца за дзень той снег амаль знішчыла, хоць слупок тэрмометра ледзьве-ледзьве адарваўся ад нуля.

Праз тыдзень - Вялікдзень.

01 Сак 2016

1 сакавіка

У гонар пачаку вясны і Міжнароднага дня коцікаў вось вам прыўкраснае :)

Папярэднія 10